Apr. 13th, 2011

volha_olga: (Default)
Originally posted by [livejournal.com profile] petra_leleka at Дапамога ахвярам тэракту праз Paypal і MoneyBookers
Дапамога ахвярам тэракту праз Paypal і MoneyBookers \ Help families of dead and injured people

Scroll the text for English version

Выбух 11 красавіка ў менскім метро ўжо ўнёс жыцьці дванаццаці чалавек. Больш за сто пяцьдзесят зьвярнулася ў шпіталі. Сем'ям гэтых людзей будзе патрэбная матар'яльная дапамога. Мы прапануем ахвотным зь Беларусі і з-за яе межаў пералічваць дадатовыя грошы ахвярам на рахункі PayPal і MoneyBookers, якія раней выкарыстоўваліся для дапамогі затрыманым падчас акцыі 19 сьнежня. Тады мы разам са Зьміцерам Жалезьнічэнкам [livejournal.com profile] zhelezko  сабралі больш за 6000 эўра, якія былі перададзеныя сем'ям зьбітых і затрыманых, як і самім арыштантам. Інфармацыя пра той збор сродкаў тут.

Гэтым разам інфармацыя пра збор будзе паведамляцца такім жа чынам, праз табліцу Google Docs. Адрозьненьні ад папярэдняга разу - зараз у нас няма праблем з рахункамі, яны верыфікаваныя належным чынам. Спадзяюся, больш такіх праблем не паўстане. Значыць, грошы дойдуць да адрасатаў хутчэй.

Пры разьмеркаваньні сродкаў мы гатовыя супрацоўнічаць з уладамі. Пакуль, нажаль, яны адчынілі толькі рахунак у беларускім банку. Шмат каму нязручна пералічваць грошы такім чынам, таму мы прапануем сваю дапамогу для правядзеньня інтэрнэт-плацяжоў. Рахунак у Пэйпал і Манібукерс такі ж, як раней – dapamoha@gmail.com. Грошы на Пэйпал можна пералічваць гэтаксама на рахунак masja.platonova@gmail.com.(дасылайце з паметкай „11 красавіка“ ці „11“)

Жанна Крёмер (Ямайкіна) і Зьміцер Жалезьнічэнка
English version )







 



 




Вітаем дапамогу ў перакладзе на іншыя мовы. Дзякуй!

Profile

volha_olga: (Default)
volha_olga

July 2011

S M T W T F S
      1 2
34 5 6 78 9
10 1112 13 14 15 16
1718 19 2021 22 23
24 25262728 29 30
31      

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 08:05 pm
Powered by Dreamwidth Studios